Event details
Купалаўцы прыедуць у Люблін і пакажуць спектакль "Дзяды" па Адаму Міцкевічу ў пастаноўцы польскага рэжысёра Паўла Пасіні. 3, 4 і 5 сакавіка а 19 гадзіне. Квіткі ўжо ў продажы! "Мы спалучылі містычную частку паэмы з эпізодамі ў турме, і ўжо падчас рэпетыцый стала зразумела: накладанне класічнага тэксту на актуальную беларускую сітуацыю, падзеі ў свеце і досвед пастановачнай каманды робіць спектакль максімальна сугучным рэальнасці. Лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі. І праз два стагоддзі пасля напісання паэма захавала сваю аб’яднаўчую моц – гэта яшчэ адзін напамін гледачам розных краін пра тое, як шмат нас злучае, якія мы блізкія духам, і наколькі важна не забываць падтрымліваць адзін аднаго – праз міцкевічаўскі абрад тэатра, праз слова, такое гулкае за высокімі мурамі турмаў і межаў."