Спектакль ПА ШТО ІДЗЕШ, ВОЎЧА?
Event details
25 сакавіка а 19:00 — прэм'ера спектакля па аповесці Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" на сцэне Terminal Kultury Goclaw у Варшаве! Пасля гучнай прэм'еры на фестывалі Kierunek Wschód, спектакль упершыню наведае Варшаву! Квіткі: https://taplink.cc/inex_kult Рына - алкагалічка, ёй каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. Тая за сваё доўгае жыццё перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. Нягледзячы на трагічны пасыл, сваю «балотную казку» Вежнавец распавядае з доляй гумару і лёгкасці. Удзельніцы: Моніка Давідзюк, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская, Паліна Чабатарова, Вольга Грыгараш Рэжысура і сцэнічны дызайн: Моніка Дабраўлянска Прадзюсарка, аўтарка ідэі: Вольга Кулікоўская Мовы: беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая Фота: Аляксандр Драгавоз


Participants30










