Event details
INEX FEST II запрашае на спектакль прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT «Канец паўкабана» у рэжысуры Юры Дзівакова і Паўліны Пракопюк паводле твора Гельмута Кайзара! Вольны ўваход па рэгістрацыі: https://taplink.cc/inex_kult 28 лістапада 19:00 на сцэне тэатра Komuna ў Варшаве. Гісторыя пра перапляценне жывёльнага і чалавечага, забароны і жарсці, смерці і іншасвету. Шо застаецца, калі абрываецца зямное існаванне? Ці можна забраць штосьці з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Адна кароткая прыпавесць забярэ нас у надзвычай доўгае падарожжа. Акторы: Аляксей Сапрыкін, Мікалай Стонька Рэжысёры: Юра Дзівакоў, Паўліна Пракопюк Сцэнаграфія: Паола Рынальдзі Кампазітар: Андрэй Еўдакімаў Памочнік рэжысёра: Пётр Непагода Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская Спектакль ідзе на польскай мове з беларускіми субтытрамі. Фота: Аляксандр Валодзін Projekt finansowany z budżetu państwa w ramach konkursu Ministra Spraw Zagranicznych RP „Dyplomacja Publiczna 2024”.